"Лакаматыў" абыграў "Дынама" ў авертайме
Сёння ў Яраслаўлі прайшоў пяты матч 1/4 фіналу Кубка Гагарына ў Канферэнцыі "Захад". Пераможца вызначыўся ў авертайме.
Чарговая сустрэча яраслаўскага "Лакаматыва" і мінскага "Дынама" атрымалася самай напружанай. Пасля трох перыядаў — 1:1. Пераможную шайбу хакеісты расійскага клуба закінулі ў першым авертайме.
"Лакаматыў" павёў у серыі — 3:2. Наступны матч пройдзе на "Мінск-Арэне" 3 сакавіка.