Ларыса Варонежцава спрабуе вярнуць адабраныя ў часе ператрусу рэчы
25 жніўня ў Цэнтральным судзе Гомеля адбыўся папярэдні разгляд пазову Ларысы Варонежцавай да ўпраўлення дазнання ЎЎС Гомельскага аблвыканкаму. Жонка грамадскага актывіста Юрыя Варонежцава патрабуе, каб міліцыянты вярнулі ёй і дзецям асабістыя рэчы й грошы – 4700 даляраў, паведамляе Радыё Свабода. Ператрус у яго кватэры, што адбыўся 18 траўня, быў учынены з прычыны супрацоўніцтва спадара Варонежцава з грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду!”. Пастанову вынесла следчая Ленінскага РУЎС Мінску Вікторыя Юхневіч паводле артыкулу 250 Крымінальнага кодэксу — распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі, а выканаўцамі былі гомельскія міліцыянты. На папярэдняе слуханне ніхто з прадстаўнікоў Упраўлення дазнання не прыйшоў.
Адвакат Ларысы Варонежцавай у бліжэйшы час накіруе ў Ленінскі РУЎС і Гомельскае ўпраўленне дазнання запыт пра тое, якое дачыненьне маюць забраныя грошы й 9 іншых рэчаў да крымінальнай справы пра распаўсюд кампаніяй “Гавары праўду” ілжывай інфармацыі пра тавары й паслугі. У прыватнасці, ноўтбук дачкі, на якім яна выконвае школьныя заданні, а таксама мабільны тэлефон сына-інваліда.