“Ласкавы май” прыедзе ў Гродна, каб падтрымаць Лукашэнку

Гурт "Ласкавы май" і саліст Андрэй Разін прыедуць у Гродна напярэдадні выбараў. 17 снежня ў гродзенскай філармоніі адбудзецца канцэрт, як паведамляецца ў афішах, “у падрымку дзеючага прэзідэнта”. 
На афіцыйным сайце гурта “Ласкавы май” інфармацыі пра канцэрт у Гродне няма. Пазначана толькі, што 16 снежня гурт грае на карпаратыве ў Маскве, а ўжо 19-га выступае ў Вільні. 

У прыёмнай філармоніі кажуць, што “напэўна, “Ласкавы май” захацеў прыехаць сам”. Білеты на канцэрт каштуюць ад 25 да 50 тысяч рублёў. 



Фота: s13.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі