Латэрэя Грын-кард можа знікнуць
Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла закон, які можа рэзка змяніць правілы іміграцыі ў ЗША. Адным з вынікаў можа стаць скасаванне славутай латэрэі Грын-кард. Адначасова будзе створаны тып візы катэгорыі Z для часовых працаўнікоў. Штогод будуць выдаваць 400 тысяч такіх візаў. Аднак яны будуць выдавацца толькі тройчы па два гады з гадавым перапынкам паміж кожнай выдачай. Нелегальныя імігранты не атрымаюць планаванай амністыі.
Пасля самавыяўлення і выплаты штрафу ў 1 тыс. долараў яны могуць звярнуцца па візу катэгорыі Z. Праз некалькі гадоў валодання катэгорыяй Z імігрант можа падаваць заяву на ПМЖ і працу, але папярэдне мае выплаціць штраф у 4 тыс. USD, вывучыць мову, стаць у чаргу і выехаць за межы ЗША, дзе і чакаць рашэння міграцыйных службаў.