Латвія, Літва і Эстонія адмовіліся ад прыроднага газу з Расіі

Расійскі газ не пастаўляецца ў гэтыя краіны з 1 красавіка.
Расійскі газ не пастаўляецца ў гэтыя краіны з 1 красавіка.

Краіны Балтыі — Латвія, Літва і Эстонія — адмовіліся ад прыроднага газу з Расіі. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення аператара сістэмы прыроднага газу АТ Conexus Baltic Grid (Conexus) Улдзіс Барыс.

Па ягоных словах, расейскі газ не пастаўляецца ў гэтыя дзяржавы з 1 красавіка. Цяпер краіны Балтыі выкарыстоўваюць сыравіну з запасаў, якія захоўваюцца ў латвійскіх падземных сховішчах.

Еўропа атрымлівае з Расіі больш за 40% прыроднага газу. Найбольш залежная ад гэтага рэсурсу Германія, дзе доля паліва РФ складае больш за 50%. Раней міністр фінансаў Германіі Крысціян Лінднер заявіў, што ён супраць эмбарга на расійскія энерганосьбіты, паколькі "гэта можа падарваць устойлівасць Германіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі