Латвія падрыхтавала адказ беларуска-расійскім ваенным вучэнням

Летам наступнага года на тэрыторыі Латвіі пройдуць маштабныя ваенныя вучэнні, якія стануць своеасаблівым адказам на нядаўнія беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2009", паведамляе DELFI.

Выдаткі на правядзенне манеўраў, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, будуць закладзены ў бюджэце Латвіі. Вайскоўцы пакуль не называюць, узброеныя сілы якіх краін і ў якой колькасці возьмуць удзел у вучэннях.

Нагадаем, вучэнні “Захад-2009”, у якіх удзельнічалі 12 тысяч вайскоўцаў, прайшлі ў Беларусі ў верасні. У Латвіі іх успрынялі як прамую пагрозу сваёй бяспецы.

Міністр абароны краіны Імантс Ліегіс заявіў, што насамрэч Беларусь і Расія адпрацоўвалі сцэнар адбіцця атакі на Калінінградскую вобласць і ўварвання ў краіны Балтыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі