Латвія пазычыла Эстоніі свой танк

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі на адзін дзень пазычылі эстонскім калегам свой танк Т-55. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства абароны Латвіі піша агенцтва BNS. Эстонскае войска пазычыла ў Латвіі танк на час вучэнняў. Уласных танкаў Эстонія не мае. Праўда, у 1999 годзе Польшча прапаноўвала Таліну ў падарунак пяць танкаў Т-55. Але эстонцы адмовіліся, бо палічылі, што такая тэхніка перашкодзіць ім уступіць у NATO.

Цікава, што танк, які Эстонія пазычыла ў Латвіі, крыху раней падарыла Латвіі Чэхія. бо нібы не адпавядае стандартам альянсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі