Латвія ратыфікавала памежную дамову з Беларуссю

9 лістапада подпіс пад ужо ўхваленым латвійскім парламентам праектам дамовы паставіў і прэзідэнт Валдыс Затлерс. Такім чынам, ратыфікацыя пагаднення з боку Латвіі завершана, паведамілі Еўрарадыё ў Канцылярыі прэзідэнта Латвіі.
Нагадаем, дамову аб спрошчаным рэжыме перасячэння мяжы для жыхароў памежнай зоны падпісалі міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі ў Рызе 23 жніўня.

Ратыфікацыя аналагічнай дамовы з Польшчай была завершаная польскім бокам 22 чэрвеня.

Тым часам беларуская Палата прадстаўнікоў пакуль не ўхваліла ніводнай з іх. Для завяршэння працэдуры ратыфікацыі дамову павінен падтрымаць і Савет Рэспублікі, а пасля - паставіць подпіс прэзідэнт.


Гл. таксама:
Як паехаць без візы ў Латвію?
Як беларусам ездзіць у Польшчу без візы?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі