Латвія ўвяла спрошчаны візавы рэжым для грамадзян Беларусі

Як паведамляе інфармацыйны партал Delfi са спасылкай на прэс-службу латвійскага МЗС, рашэнне прынята з улікам рэкамендацый Еўрасаюза з мэтай "спрыяць чалавечым кантактам і ўмацаванню грамадскіх і дэмакратычных інстытутаў".

Нагадаем, з заклікам палегчыць візавы рэжым для грамадзян Беларусі да МЗС Латвіі звярнулася 19 студзеня камісія па замежных справах латвійскага сойма. Адначасова парламентарыі заклікалі замежнапалітычнае ведамства разгледзець пытанне пра ўводзіны візавых і іншых санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў.

Аналагічнае рашэнне прынята кіраўніцтвам Польшчы. З 1 студзеня нацыянальныя польскія візы (доўгатэрміновыя) грамадзянам Беларусі выдаюцца бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі