Лазавік: Пакуль вядомыя толькі тры выпадкі адмовы ў рэгістрацыі
31 ліпеня стане канчаткова вядомай колькасць ініцыятыўных груп, зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам, а таксама тых, каму адмовілі ў рэгістрацыі.
Да гэтага часу тым, каму не пашчасціла зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, можна падаць скаргу ў ЦВК. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, на дадзены момант адмоўлена ў рэгістрацыі толькі тром прэтэндэнтам.
“Пакуль працэс ідзе. Большасць зарэгістраваныя. На дадзены момант ёсць толькі тры выпадкі, калі было адмоўлена ў рэгістрацыі”.
Мікалай Лазавік не стаў называць, каму канкрэтна і за што было адмоўлена ў рэгістрацыі. Як раней паведамляла Еўрарадыё, рэгістрацыю не прайшлі два прэтэндэнты ад Партыі БНФ.