Лазавік: парушэнні не паўплываюць на вынікі галасавання
Ніякіх сур’ёзных парушэнняў на выбарчых участках, на думку сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, цягам дня не было. Мікалай Лазавік: “Тыя тэлефанаванні, якія паступаюць у Цэнтрвыбаркам, гавораць пра асобныя недапрацоўкі выбарчых камісій падчас падрыхтоўкі да выбараў. У прыватнасці, паведамляюць, што нехта апынуўся не ўключаным у спіс грамадзян, якія маюць права галасаваць на гэтым выбарчым участку”.
Але такія нязначныя парушэнні, кажа ён, выпраўляюцца лёгка — такога чалавека проста ўносяць у спіс. Галоўнае — паказаць пашпарт з прапіскай.
Таксама сярод нязначных парушэнняў Лазавік адзначыў забарону журналісту Еўрарадыё працаваць на выбарчым участку і тое, што вялікая колькасць кветак замінае назіральнікам займацца сваёй справай. Але, кажа, гэтыя "дробязі" не могуць паўплываць вынікі галасавання.