Лазавік ужо не чакае скаргаў ад экс-кандыдатаў
Ніхто з былых кандыдатаў у прэзідэнты пакуль не абскарджваў афіцыйныя вынікі выбараў. Пра гэта сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў сёння БелаПАН. Паводле яго словаў, падаць скаргу пра прызнанне выбараў несапраўднымі экс-кандыдаты могуць на працягу трох дзён пасля выбараў, прычым асабіста. А вось у Вярхоўным судзе аспрэчыць рашэнне Цэнтравыбаркама можна цягам дзесяці дзён.
"Мяркую, скаргі наўрад ці паступяць", — небеспадстаўна заўважыў Лазавік.
БелаПАН нагадвае, што экс-кандыдаты Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.