ЛДП абвясціла конкурс фотаздымкаў

Узяць удзел у конкурсе фотаздымкаў ад Ліберал-дэмакратычнай партыі можа кожны. Для гэтага дастаткова прыслаць на партыйны e-mail [email protected] ці па кантактах, указанных на сайтах ЛДП, фота на тэму “Мы беларусы”.

Яшчэ адной умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца “валоданне беларускай мовай на любым узроўні”.

Конкурс праходзіць з 26 жніўня па 26 лістапада. Пераможцы абяцаюць выплаціць прыз у 1 тысячу у.а.

Журы конкурса ўзначальваюць старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў і намеснік старшыні ЛДП, артыст Яўген Крыжаноўскі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі