Леанарда дзі Капрыё сыграе галоўную ролю ў фільме пра да Вінчы
Леанарда дзі Капрыё сыграе галоўную ролю ў экранізацыі біяграфіі італьянскага мастака і вынаходніка Леанарда да Вінчы. Актор таксама стане адным з прадзюсараў стужкі, асновай для якой стане кніга Уолтэра Айзэксана.
Як павеждамляюць замежныя СМІ, за парцу ў гэтым фільме дзі Капрыё атрымае “сямізначны ганарар”.
Кніга “Леанарда да Вінчы”, напісаная Айзэксанам, паступіць у продаж у ЗША сёлета 17 кастрычніка. Дата пачатку здымак фільма пакуль не названая.
Паводле звестак з афіцыйнай біяграфіі дзі Капрыё, сваё імя актор атрымаў у гонар Леанарда да Вінчы.