Леанід Заіка: Другую дэвальвацыю можна зрабіць плаўна
У Беларусі можа адбыцца яшчэ адна дэвальвацыя. Прынамсі, адно з патрабаванняў, якое выставіў перад Беларуссю МВФ, — дэвальвацыя беларускага рубля ў кароткатэрміновы перыяд на 5-10%.
Пра гэта перадае АФН са спасылкай на кіраўніка місіі МВФ Крыса Джарвіса.
Пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна ў размове з Еўрарадыё не пацвердзіла гэтую інфармацыю.
Наталля Калядзіна: “Я не чула пра такія заявы. І я, безумоўна, не магу пацвердзіць гэтую інфармацыю”.
Аднак эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што дэвальвацыі ўсё ж можна чакаць. Асабліва летам, калі беларусы з’едуць на дачы і ў адпачынкі.
Леанід Заіка: “Ведаеце, у іх не вельмі вялікі выбар дзеянняў. Раз зрабілі першую дэвальвацыю... Ну, другую можна зрабіць проста плаўна. Спачатку зрабіць 2900, потым 3000, потым 3100... І так вось асабліва ў час адпачынку. Усе з’едуць – і можна рабіць плаўную дэвальвацыю. А потым прыедуць, скажуць: “Ооо... Добра, што мы рублі памянялі на долары, бачыш, як мы выйгралі”.