Леанід Заіка: Нацбанк здолее стрымаць рубель у межах 10%-га калідору
Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што ўсталяванне калідору ваганняў беларускага рубля да “кошыку валютаў” у памеры 10% замест былых 5% паспрыяе стабільнасці беларускай фінансавай сістэмы. Прынамсі, цяпер мы можам быць упэўненыя, што Нацбанк не плануе ў бліжэйшы час новай разавай дэвальвацыі.
Леанід Заіка: “Скажам, вы – бізнэсовец, прадпрымальнік. Вы ведаеце: калі ўсталёўваецца дэвіяцыя ў 10%, дык вы можаце супакоіцца. Ніхто не будзе праводзіць дэвальвацыю ў 20%, як гэта было ў студзені. Фактычна мы пераходзім да павольнай дэвальвацыі рубля”.
На думку эксперта, абвешчаны Нацбанкам валютны калідор у 10% нашмат больш адпавядае рэальнай дынаміцы курса беларускага рубля, чым ранейшая дэвіяцыя ў 5%. Інакш кажучы, у гэтых межах рубель сапраўды можна ўтрымаць. Праўда, пры гэтым курсы замежных валютаў па-ранейшаму будуць павольна расці.