Леанід Заіка: Раманчук не патрэбны Лукашэнку
Вядомы эканаміст Леанід Заіка, давераная асоба Яраслава Раманчука на выбарах, у жывым эфіры выказаўся наконт паводзін экс-кандыдата, які сёння сустрэўся з Лукашэнкам. "Раманчук не патрэбны Лукашэнку. Значна прасцей мець такую здольную галаву дзесьці збоку", — сказаў Заіка. Ён адзначыў, што Раманчук "адносіцца да той часткі маладой генерацыі эканамістаў, палітыкаў, якія больш прагматычныя, думаюць аб перспектыве".