Легендарны змагар Мірон патрабуе знайсці арганізатараў выбухаў
Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся апоўначы на адным з жылых будынкаў на вуліцы “Праўды” ў Віцебску. Міліцыянты заўважылі яго не адразу, бо ўвага іх была адцягнута на ахову “чырвонай зоны”, дзе будзе праходзіць "Славянскі базар". Як паведаміў віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцягу была
прымацавана цыдулка з патрабаваннем знайсці арганізатараў выбухаў 2005
года ў Віцебску і ўноч з 3 на 4 ліпеня сёлета ў Мінску. Легендарны змагар Мірон, імем якога падпісана
цыдулка, адзначае, што выбухі са шматлікімі ахвярамі - гэта злачынства
супраць беларускага народу.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск