Лех Качынські быў цвярозы падчас катастрофы

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, загінулы ў авіякатастрофе пад Смаленскам, быў цвярозы ў дзень трагедыі.  Такія вынікі ўскрыцця, якія апублікавалі ў сераду, 21 ліпеня, польскія СМІ. Экспертыза была праведзеная яшчэ ў красавіку ў Расіі, аднак гэтыя звесткі дагэтуль не былі афіцыйна апублікаваныя, інфармуе tvn24.pl.

Афіцыйна пра гэта паведаміў ваенны пракурор, палкоўнік Збігнеў Жэпа. Ён удакладніў таксама, што прычынай смерці Качыньскага сталі шматлікія траўмы, атрыманыя ў выніку крушэння самалёта.

Раней са скандальнай заявай аб п'янстве загінулага кіраўніка дзяржавы выступіў дэпутат польскага сойма Януш Палікот з партыі "Грамадзянская платформа". Ён выказаў думку, што Качыньскі быў нецвярозы раніцай 10 красавіка перад вылетам у Смаленск, таму спазніўся на рэйс на 25 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі