Лех Качынскі: Польшча ня будзе раіцца з Расіяй
Польшча ня будзе ўзгаджняць з Расеяй размяшчэньне на сваёй тэрыторыі амэрыканскай супрацьракетнай сыстэмы, заявіў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі ў інтэрвію чэскай газэце "Mlada fronta - Dnes".
На думку польскага лідэра, гэтае пытанне датычыць выключна польска-амерыканскіх стасункаў. Адначасна прэзідэнт заўважыў, што плянаваны на пачатак чэрвеня сёлета візыт Джорджа Буша можа пераканаць палякаў, што пабудова базы – добрая ідэя. Амерыканскія пляны пабудаваць антыракетную сістэму ў Чэхіі і Польшчы выклікае рашучы супраціў Расіі.