Лекары наладзілі Барадуліну сардэчны рытм
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі лечкамісіі ў цяжкім стане. Як распавяла Еўрарадыё жонка паэта Валянціна Міхайлаўна, лекары нармалізавалі дзядзьку Рыгору тэмпературу і рытм сэрца. Але да пацыента не пускаюць нікога – нават самых блізкіх. Валянціна Барадуліна: “Я, канешне, толькі з урачамі гавару, туды мяне не пускаюць пакуль што. Спадзяюся, што сёння вось – я туды збіраюся ісці, да загадчыка аддзялення – можа, мне дадуць пропуск. Дык я хоць буду бачыць. А так толькі… Нават на запіскі ён не адказвае. Як урач казаў, стабільна цяжкае – але хоць не горш! Збілі тэмпературу і яму наладзілі рытм сардэчны”.
Нагадаем, што Народны паэт Беларусі трапіў у лякарню 14 лютага. Яму дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Пазней яна ўскладнілася ацёкам лёгкага.
Еўрарадыё зычыць дзядзьку Рыгору хутчэйшага выздараўлення!