Лекцыю Чавеса ў Нацыянальнай бібліятэцы адмянілі

8 верасня ў Мінск прыбывае прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Падрабязнасці і тэрміны візіту дагэтуль невядомыя.  Як адзначае БелаПАН, афіцыйна пацвярджаецца толькі інфармацыя пра сустрэчу Чавеса з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам — яна адбудзецца сёння ўвечары ў рэзідэнцыі ў Заслаўі.

Раней меркавалася, што Чавес выступіць 8 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы з лекцыяй пра сітуацыю ў Лацінскай Амерыцы. Аднак з-за зменаў у графіку візіту гэтае мерапрыемства адменена.

Гэта будзе ўжо чацвёрты візіт Уга Чавеса ў Беларусь. Папярэднія адбыліся ў 2006, 2007 і 2008 гадах. Плануецца, што з Мінска прэзідэнт Венесуэлы накіруецца ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі