Лепер апраўдвае беларускія ўлады, спасылаючыся на асабісты прыклад

Гэтае ж меркаванне ён паўтарыў сёння ў інтэрв'ю польскай радыёпраграме Informacyjnа Agencjа Radiowа.

Па словах Лепера, нельга казаць пра "рэжым" у Беларусі, грунтуючыся на фактах затрымання сябраў апазіцыі, бо "ў Польшчы таксама затрымліваюць людзей, якія пратэстуюць супраць палітыкі ўрада", прыкладам гэтаму з'яўляецца ён сам.

Лепер сапраўды не раз паўставаў перад польскім судом. Адзін з самых скандальных выпадкаў якраз звязаны з яго знаходжаннем ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм'ера. У 2006 годзе ў інтэрв'ю Gazeta Wyborcza нейкая Аніта К. распавяла, што асабісты памочнік Лепера прапаноўваў ёй месца ў шэрагах "Самаабароны", калі яна пагодзіцца на сэкс з віцэ-прэм'ерам і яшчэ шэргам сябраў партыі. Яна прызналася, што некалькі гадоў падтрымлівала сэксуальныя адносіны з Леперам, што дазволіла ёй стаць намеснікам старшыні рэгіянальнага прадстаўніцтва партыі "Самаабарона", а затым і кіраўніком суполкі партыі ў адным з гарадоў краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі