Лепшай з беларускіх біятланістак у гонцы пераследу стала Людміла Калінчык
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы 16 лютага беларуская біятланістка Людміла Калінчык у гонцы пераследу на 10 кіламетраў заняла 13-е месца (на дыстанцыю яна пайшла 17-й). Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 31 хвіліну 48,2 секунды з двума промахамі на агнявых рубяжах. А вось Дар'я Домрачава (8-ы стартавы нумар) фінішавала толькі 15-й (у яе былі чатыры промахі), Надзея Скардзіна — 26-я (стартавала яна 28-й) з двума промахамі.
Залаты медаль выйграла Магдалена Нойнер з Нямеччыны — 30.16,0 з двума промахамі. Срэбраны медаль у пераможцы спрынта Анастасіі Кузьміной са Славакіі, "бронза" — у Мары-Лор Брунэ з Францыі, інфармуе БелаПАН.