Лепшы слоган для Джа прыдумала … журналістка Еўрарадыё!
Нашы дыджэі не змаглі з гэтым змірыцца і зладзілі латэрэю
120323 Konkurs Vavamuffin_0.mp3
"Джа ў прэзідэнты" стаў ледзь не самым драматычным конкурсам у нашай гісторыі. Арганізатар канцэрта Шэф прызнаў лепшым каментар нашай журналісткі Мілы Коткі ("Скажем нет - да!").
Упарты шоўмэн адмовіўся аддаваць прыз іншаму канкурсанту, нават калі даведаўся, што Міла свой камент пакідала па-за конкурсам. Выключна для таго, каб падбадзёрыць астатніх удзельнікаў.
Давялося нам ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і разыграць квіток у шчырай і адкрытай латэрэі. Сённяшні дзень стаў шчаслівым для Барыса. Барыс, праверце паштовую скрыню, там вас чакае цікавая інфармацыя!