Лепшыя ахоўнікі з усёй краіны будуць змагацца ў Бабруйску за аўтамабіль
У Бабруйску 14 жніўня распачнецца рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства байцоў Дэпартамента аховы МУС Беларусі. Спаборнічаць будуць сем каманд – па 1 ад кожнай вобласці і дружына
сталічных ахоўнікаў. Канкурсантам давядзецца здаць тэарэтычны іспыт,
удзельнічаць у асноўным і спецыяльным конкурсах дрэсіроўкі службовых
сабак, пераадолець паласу перашкодаў.
Таксама ахоўнікі мусяць прадэманстраваць майстэрства фігурнага кіравання аўтамабіля. Каманда-пераможца атрымае каштоўны прыз – службовы аўтамабіль, паведамляе газета “Минский курьер”.
Таксама ахоўнікі мусяць прадэманстраваць майстэрства фігурнага кіравання аўтамабіля. Каманда-пераможца атрымае каштоўны прыз – службовы аўтамабіль, паведамляе газета “Минский курьер”.