Лепшыя квіткі на матч БАТЭ-“Ювентус” будуць прадавацца ў Барысаве
У Мінску прадаюцца толькі самыя танныя квіткі за 5 тысяч на сектары, размешчаныя за варотамі. У Мінску будзе прадавацца толькі каля 10 тысяч квіткоў на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ-“Ювентус”. Прычым самыя танныя і на самыя горшыя месцы. Лепшыя квіткі забраў Барысаў, УЕФА і Федэрацыя футбола.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар мінскага стадыёна “Дынама” Уладзімір Вільчынскі.
“УЕФА забрала частку квіткоў, частку забраў клуб БАТЭ і будзе прадаваць іх у Барысаве, паколькі яны гаспадары і маюць на гэта права. Яшчэ частка квіткоў прадаецца па безнаяўным разліку праз федэрацыю футбола. Нам аддалі толькі тое, што на сёння ёсць у касах”.
Такім чынам, у мінскі касах будуць прадавацца квіткі на 10 сектараў, размешчаных за варотамі, па 5 тысяч рублёў. За лепшым месцам давядзецца ехаць у Барысаў.
Нагадаем, продаж квіткоў на матч Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і італьянскім “Ювентусам” распачаўся сёння ў касах мінскага стадыёна “Дынама”. Нягледзячы на кепскае надвор’е, каля кас стадыёна ўтварыліся вялізныя чэргі. Квіткі на гэты матч каштуюць ад 5 да 30 тысяч рублёў.