Летась 528 беларускіх дзяцей-сірот знайшлі новых бацькоў

Паўтысячная мяжа ўсынаўленняў пераадолена ў краіне ўпершыню з 90-х гадоў. Для параўнання: у 2006-м у сем'і беларускіх грамадзян уладкаваныя больш за 300 дзяцей.
Прычым станоўчая дынаміка адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Лідзіруе Мінская вобласць — тут 93 дзіцяці трапілі да новых бацькоў — удвая больш у параўнанні з мінулым годам. Дарэчы, кожнае трэцяе ўсынаўленне прыпадае на сем'і з дзецьмі.

Усяго ў Беларусі ў прыёмных сем'ях пражываюць больш за 6 тысяч дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў.

СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі