Летась грамадскім транспартам у Беларусі скарыстаўся 1 мільярд чалавек

Больш за 1 млрд чалавек скарысталіся паслугамі грамадскага транспарту ў Беларусі ў мінулым годзе. Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацый Уладзімір Сасноўскі. Паводле яго слоў, у 2008 годзе галіна выканала пастаўленыя перад ёй задачы. Знешнеэканамічная дзейнасць застаецца галоўным прыярытэтам транспартнікаў. Станоўчае сальда перавысіла 1 млрд долараў. Каб не сусветны крызіс, які абрынуў попыт на міжнародныя перавозкі, гэты паказчык быў бы вышэйшы, кажа Сасноўскі.

Першы тэлеканал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі