Летась камунальнікі выселілі за няўплату 69 сем’яў на вуліцу

У 2009 годзе за “злосную няўплату” па камунальных плацяжах са сваіх кватэр камунальнікі выселілі 207 сем’яў. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў. Генадзь Ляпуноў: “У 2009 годзе выданы 525 тысяч папярэджанняў, пададзена на выкананне 16 тысяч выканаўчых надпісаў натарыюсаў, пададзена 74 тысячы іскавых заяваў у суд, пададзена заяваў на высяленне 828 адзінак, выселена 207 сем’яў. З іх у іншае памяшканне, меншае, чым займалі да гэтага — 138 сем’яў, выселена без прадастаўлення жыллёвага памяшкання 69 сем’яў”.

Па словах намесніка міністра ЖКГ, запазычынасць жыхарамі краіны па камунальных плацяжах у 2009 годзе склала 34 мільярды рублёў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі