Летась у Беларусі за няплату камунальных паслуг выселены 304 сям'і

У Беларусі ў 2007 годзе за няплату жыллёва-камунальных паслуг выселены 304 сям'і, з іх 162 сям’і — без прадастаўлення памяшкання.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Ляпуноў. Ён патлумачыў, што ў выпадку няплаты жыллёва-камунальных паслугаў паводле рашэння суда жыхароў высяляюць у менш добраўпарадкаванае жыллё — у падменны фонд, інтэрнаты і г.п.

За парушэнне захаванасці жыллёвага фонду высяленне ажыццяўляецца без прадастаўлення жылога памяшкання.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі