Летась у Віцебску скралі больш за 100 ровараў

Летась у Віцебску скралі больш за 100 ровараў

За 2017 год у Віцебску было ўчынена больш за 100 крадзяжоў ровараў. На думку пракуратуры, часцей за ўсё ў гэтым вінаватыя самі ўладальнікі, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Каля 87% ровараў скралі паблізу пад'ездаў жылых дамоў, а таксама з лесвічных пляцовак. Астатнія 13% крадзяжоў адбываліся з тэрыторый крам, дзіцячых садкоў, школ, аўтастаянак, а таксама з гаражоў.

З гэтага гарадская пракуратура робіць выснову, што асноўнымі прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць крадзяжам ровараў, з'яўляецца безадказнае стаўленне уладальнікаў. Гаспадары пакідаюць маёмасць без нагляду ў агульнадаступных месцах, што стварае ўмовы для бесперашкоднага крадзяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі