Летась змянілі імя, імя па бацьку ці прозвішча больш за 1500 мінчукоў
У сталіцы ў 2009 годзе змянілі імя, імя па бацьку ці прозвішча больш за 1500 чалавек. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла начальнік аддзела прававога абслугоўвання грамадзян, арганізацый і ідэалагічнай працы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Алена Сушко. Агулам па дазвол змяніць свае пашпартныя звесткі звярнуліся 1613 жыхароў сталіцы (у 2008 годзе — 1523). Некаторыя грамадзяне падалі заяву ў канцы снежня і яшчэ не паспелі зарэгістраваць змену і аформіць новыя дакументы.
Дарэчы, не дапускаецца змена прозвішчаў і імёнаў грамадзянам, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, знаходзяцца пад следствам, маюць непагашаную асуджанасць. Менавіта з гэтай прычыны летась атрымалі адмовы 19 мінчукоў.
Вялікую частку зваротаў складаюць заявы жанчын, якія жадаюць вярнуць дашлюбнае прозвішча або наадварот — узяць прозвішча мужа пасля сумесна пражытых гадоў. Нярэдка мінчукі змяняюць складаныя ў напісанні ці немілагучныя імёны і прозвішчы. Напрыклад, летась змянялі такія прозвішчы, як Гавенька, Крыкуноў, Казлоў, Баранаў.