Леў Марголін: Статус Раманчука можа змяніць толькі з’езд або сам Яраслаў
Палітрада і Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі працоўную нараду. Як паведаміў намеснік кіраўніка партыі Леў Марголін, пытанне пра сяброўства ў партыі Яраслава Раманчука на ім не ўздымалася, бо ў сённяшніх умовах гэта не пытанне першай неабходнасці. "Нам сёння трэба думаць, як дамагчыся вызвалення ўсіх палітзняволеных і нашага лідара Анатоля Лябедзькі. Да таго ж трэба дамовіцца пра кансалідацыю пазіцыяў усіх апазіцыйных сілаў і прыняць дадатковыя захады для інфармавання насельніцтва, бо не ўсе ведаюць, што насамрэч адбылося 19 снежня", – распавёў Марголін.
Палітык таксама паведаміў, што, магчыма, пытанне наконт Раманчука будзе абмяркоўвацца на афіцыйным паседжанні Нацыянальнага камітэту АГП, прызначаным на канец студзеня. "Але фармальна статус Раманчука такі, што змяніць яго можа з’езд або сам Яраслаў", – дадаў Марголін, паведамляе belsat.eu