Леўчанка: яны ніколі не змогуць забіць дух і сілу беларускага народа
Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка, якая нядаўна выйшла на волю пасля 15-суткавага адміністрацыйнага арышту, звярнулася да суайчыннікаў. У панядзелак яна паўдзельнічала ў жывым эфіры ў Instagram Свабоднага аб'яднання спартсменаў. Яна прыгадала, як перажывала самыя цяжкія хвіліны за кратамі, згадала іншых вядомых спартсменаў, якія не выказваюцца пра сітуацыю ў нашай краіне. Алена заявіла, што не збіраецца заканчваць кар'еру баскетбалісткі. А ў канцы эфіру агучыла кароткі зварот.
"Мае дарагія беларусы, нас могуць запалохаць, нам могуць пагражаць, нас могуць збіць і пасадзіць, — гаварыла Леўчанка. — Але яны ніколі не змогуць забіць дух і сілу беларускага народа".
Спартсменка працягвала: "Ведайце, што нас шмат, мы разам і мы адзін аднаго падтрымліваем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.