За дзень на "Ляпіс-98" раскупілі амаль усе квіткі

За дзень на "Ляпіс-98" раскупілі амаль усе квіткі

На першы мінскі канцэрт праекта Сяргея Міхалка "Ляпіс-98" за адзін дзень раскупілі амаль усе квіткі. На сайце тыкет-сейлера засталіся толькі некалькі месцаў на подыюм за 97,5 рублёў. Прадзюсер гурта Brutta і “Ляпіс-98" Антон Азізбекян мяркуе, што Міхалок заслужыў такі вынік:

"Мы вырашылі зрабіць свята беларусам. Перад Новым годам з’явілася такая магчымасць, і мы яе рэалізавалі. Тэлефануюць сябры і знаёмыя. Мы вымушаныя ўсім адмаўляць, таму што квіткоў практычна няма. Пераносіць выступ у большую залу мы не будзем дакладна, таму што фармат канцэрта — фулкантакт. Артысту і гурту важна бачыць гледачоў і адчуваць іх. На адлегласці зрабіць гэта вельмі складана. Тое, што квіткі прададзеныя — добрая навіна. Я лічу, што Сяргей Міхалок і гурт заслужылі такі вынік".

Сяргей Міхалок выступіць у Мінску з лепшымі хітамі за 25 гадоў 30 снежня ў клубе Prime Hall. Праект "Ляпіс-98" выконвае старыя песні гурта “Ляпіс Трубяцкі” — "А-у", "Ты кинула", "Яблони", "Воины света" і іншыя.

Адзначым, што 29 кастрычніка ў Гомелі прайшоў канцэрт гурта Brutto — першы ў Беларусі за два гады існавання калектыву.

За дзень на "Ляпіс-98" раскупілі амаль усе квіткі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі