Лідар страйкама "Беларуськалія" ўцёк ад супрацоўнікаў КДБ
Ад супрацоўнікаў КДБ уцёк Дзмітрый Кудзялевіч — адзін з лідараў страйкама "Беларуськалія".
Паведамляецца, што лідара страйкоўцаў 20 жніўня затрымалі кадэбістамі. Па словах шахцёра, яго даставілі ва ўпраўленне КДБ у Салігорску. Там ён папрасіўся ў прыбіральню і праз адкрытую фортку ўцёк. Раней, падчас затрымання, ён паспеў кінуць ключы ад аўто ў салон, а ў кішэні ў яго застаўся камплект ад аўтамабіля жонкі. Менавіта яго і забралі кадэбісты.
У сваім відэазвароце Кудзялевіч падкрэсліў, што ён за мяжой доўга хавацца не будзе і неўзабаве вернецца на радзіму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.