Лідары Паўночнай і Паўднёвай Карэяў зноў сустрэліся

Лідары Паўночнай і Паўднёвай Карэяў зноў сустрэліся

Лідары Паўночнай і Паўднёвай Карэяў зноў сустрэліся —  перамовы адбыліся ў памежным пункце Пханмунджом, але гэтым разам на тэрыторыі КНДР. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін абмяняліся меркаваннямі наконт выканання Пханмунджомскай дэкларацыі і абмеркавалі неабходнасць будучай сустрэчы Кім Чэн Ына з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Вынікі новых перамоваў будуць вядомыя ў нядзелю раніцай.

Раней Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін сустракаліся 27 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Карэя. На той сустрэчы была падпісаная дэкларацыя, у якой бакі зафіксавалі дамоўленасці аб супрацоўніцтве, адмову ад ядзернай зброі і пабудову міру на Карэйскім паўвостраве.

Сустрэча лідара Паўночнай Карэі з амерыканскім прэзідэнтам можа адбыцца 12 чэрвеня, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі