Лідары “Вялікай сямёркі” паслухаліся натураліста Атэнбора

Адкладаць нельга — скарачаць выкіды трэба пачаць ужо зараз / pixabay
Адкладаць нельга — скарачаць выкіды трэба пачаць ужо зараз / pixabay

Лідары “Вялікай сямёркі” пагадзіліся на строгія меры ў дачыненні вугальных электрастанцый. Так яны паспрабуюць супрацьстаяць зменам клімату, піша ВВС.

Вугаль - самае бруднае з асноўных відаў паліва ў свеце, і спыненне яго выкарыстання разглядаецца эколагамі як важны крок. Калі не з'явіцца тэхналогій па ўлоўліванні выкідаў вугляроду, лідары G7 паабяцаюць адмовіцца ад вугальных электрастанцый.
 
Напярэдадні вядомы натураліст сэр Дэвід Атэнбора звярнуўся да сусветных лідараў з папярэджаннем. Ён заявіў, што людзі ўжо цяпер могуць знаходзіцца “на мяжы дэстабілізацыі планеты”. Як ён кажа, лідары “сямёркі” стукнуліся з патрэбай прыняць самыя важныя рашэнні ў гісторыі чалавецтва.
 
Змена клімату была адной з ключавых тым трохдзённага саміту G7 у брытанскім Корнўале. Кітай, на долю якога ў 2019 годзе даводзілася 27% выкідаў усіх парніковых газаў у свеце, не ўваходзіць у “Вялікую сямёрку”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі