Лідэр "Моладзі БНФ" падазраецца ва ўзломе сайта
Лідэр моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Андрэй Крэчка падазраецца ва ўзломе сайта кампаніі "Транспарт і лагістыка". Раніцай 28 чэрвеня ў кватэры яго бацькоў прайшоў ператрус. У Крэчкі канфіскавалі сістэмны блок кампутара. "Ператрус здзяйснялі супрацоўнікі Ленінскага РУЎС горада Мінска. Міліцыянеры заявілі, што да іх звярнуўся намеснік дырэктара фірмы "Транспарт і лагістыка". Ён паведаміў пра ўзлом сайта неўсталяванымі асобамі.
Нібыта ў выніку следчых дзеянняў было ўсталявана, што сайт узламалі з майго кампутара. У выніку я з'яўляюся падазраваным у крымінальнай справе пра ўзлом сайта. Пасля ператруса міліцыянты не пакінулі маёй маці нават копіі пратаколу", — цытуе актывіста агенцтва БелаПАН.
Па словах Крэчкі, абвінавачанні ў яго адрас — безгрунтоўныя. "Я ведаць не ведаю, як узломваюцца сайты, і ўпэўнены, што ператрус мае толькі палітычныя прычыны", — кажа ён.