Лідэры краінаў Мытнага саюза сустракаюцца ў Алматы

Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана прыбылі ў Алматы для ўдзелу ў нефармальнай шматбаковай сустрэчы краінаў — удзельніц Мытнага саюза на вышэйшым узроўні. У межах сустрэчы прэзідэнты абмяркуюць праблемныя пытанні фарміравання Мытнага саюза, якія наспелі ў выніку рашэнняў, прынятых 27 лістапада на паседжанні ў Мінску. Нагадаем, гэтыя рашэнні прадугледжваюць запуск саюза з 1 студзеня 2010 года.

Чакаецца, што падчас сённяшняй сустрэчы ў Алматы прэзідэнты краінаў — удзельніц Мытнага саюза разгледзяць і зацвердзяць праект Плана фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі