Лідзія Ярмошына не бачыць праблемаў з фармаваннем выбаркамаў
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не бачыць праблемаў у асаблівасцях фармавання ўчастковых выбарчых камісіяў па выбараў прэзідэнта. Пра гэта яна заявіла журналістам 5 лістапада ў Мінску. Як раней паведамлялася, у склад участковых камісіяў увайшлі толькі 183 прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, хоць вылучалі іх 1 073. Што тычыцца зваротаў з патрабаваннямі перагледзець вынікі фармавання камісіяў, то Лідзія Ярмошына лічыць, што тут усё вызначыць суд, перадае БелаПАН.