life :) пакуль прыносіць страты
Аператар сотавай сувязі стандарту GSM ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:) за апошнія чатыры месяцы 2008 г. (верасень—снежань) панёс страты на 13,87 млн. даляраў ЗША.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай справаздачы кампаніі Turkcell, якая валодае 80% акцый беларускага аператара.
Паводле звестак на канец 2008 года ў life:) было 231 тыс. абанентаў. Актыўную дзейнасць на беларускім рынку пад новым брэндам аператар пачаў у снежні летась.
ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. У канцы жніўня мінулага года Turkcell пералічыў першы плацеж у 300 млн. долараў за атрыманыя 80% акцый «БеСТ». Дадатковыя плацяжы па 100 млн. долараў будуць ажыццёўленыя 31 снежня 2009 і 2010 гадоў. Яшчэ адзін плацеж на 100 млн. долараў будзе ажыццёўлены пасля атрымання кампаніяй «БеСТ» станоўчага гадавога даходу.
Цяпер заснавальнікамі кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый» выступаюць кампанія Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).
NN