Ліквідатар-чарнобылец з Калінкавічаў аб'явіў галадоўку
Ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, жыхар Калінкавічаў Васіль Сіліверст 23 жніўня аб'явіў галадоўку. Гэтай акцыяй ён выказвае пратэст дзеянням навуковага кансіліуму Цэнтра радыяцыйнай медыцыны ў Гомелі. Ліквідатар дамагаецца, каб лекары прызналі сувязь яго шматлікіх захворванняў (у тым ліку сардэчна-сасудзістых) са знаходжаннем і работай у зоне радыяцыйнага забруджвання. У выпадку прызнання такой сувязі ён можа разлічваць на павелічэнне памеру пенсіі і шэрагу льготаў.
23 жніўня навуковы кансіліум гомельскага цэнтра вынес рашэнне аб тым, што "пытанне прычыннай сувязі яго захворванняў з пражываннем і работай на забруджанай тэраторыі з'яўляецца прэрагатывай міжведамаснай камісіі".
Для стварэння такой камісіі неабходна дадатковая даведка з ваеннай часці, дзе ў 1988 годзе служыў ліквідатар. Па словах Сіліверста, гэтае пытанне цягнецца ўжо 10 гадоў. Лекары штораз патрабуюць новыя даведкі, адмаўляючыся прызнаць, што яго хваробы звязаныя з аварыяй на ЧАЭС. Гэта і вымусіла ліквідатара пайсці на крайнія меры.
БелаПАН