Limp Bizkit шукаюць разагрэў для мінскага канцэрта
Падаць заяўку можна да 10 кастрычніка (падрабязнасці).
2 снежня легенда амерыканскага ню-метала Limp Bizkit сыграюць канцэрт у Мінску. Для выступу ў межах сусветнага турнэ, якое стартуе 14 кастрычніка, музыкі шукаюць сапарт-гурт з Беларусі.
Арганізатары мінскага канцэрта абвяшчаюць прыём заявак. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца ў некалькі этапаў. Для падачы заяўкі трэба да 10 кастрычніка адправіць ліст па адрасе [email protected] з кароткім апісаннем гурта на рускай і англійскай мовах, спасылкамі на якаснае відэа лайв-выступаў і на старонкі ў сацыяльных сетках.
Наступным этапам стане адкрытае інтэрнэт-галасаванне. Па яго выніках будуць адабраныя 3-5 гуртоў, заяўкі якіх адправяцца на разгляд Limp Bizkit. Яны і вырашаць, хто ж сыграе з імі на адной сцэне.
Фота з facebook.