Лінас Бальсіс: Літва не блакуе санкцыі супраць Беларусі
"Літва не блакуе санкцыі супраць Беларусі. Літва мяркуе, што візавыя абмежаванні мусяць ужывацца ў адносінах да мэтавай групы прадстаўнікоў Беларусі, але не да ўсіх жыхароў гэтай краіны", — заявіў сёння агенцтву BNS прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ Лінас Бальсіс. Паводле яго словаў, санкцыі не мусяць тычыцца ўсіх грамадзянаў Беларусі. "Прэзідэнт лічыць, што Літва не павінна ізаляваць Беларусь, таму напісала ліст прэзідэнту Еўрапейскага Саюза Ван Рампёю і старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу з заклікам палегчыць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, каб яны маглі танней і прасцей атрымліваць візы, на лепшых умовах трапляць у Шэнгенскую прастору", — сказаў прадстаўнік прэзідэнта.