Ліндсэй Лохан можа атрымаць "Залатую маліну"

Ліндсэй Лохан атрымала намінацыю на прэмію "Залатая маліна", якой адзначаюцца самыя сумнеўныя дасягненні ў кінематографе. Паводле паведамлення Reuters, за ролю ў карціне "Я ведаю, хто мяне забіў" Лохан атрымала намінацыю за горшае выкананне жаночай ролі. У стужцы яна грала дзвюх маладзіц-двайнят.

За горшае выкананне мужчынскай ролі на "Залатую маліну" намінаваны Адам Сэндлер, які выконваў ролю пажарніка-гомасэксуаліста ў фільме "Чак і Лары: Пажарнае вяселле".

З ім у гэтай намінацыі будзе змагацца комік Эдзі Мэрфі, які атрымаў аж пяць намінацый за фільм "Норбіт", у якім Мэрфі адначасова выканаў ролю Норбіта, яго сяброўкі і яго прыёмнага бацькі-азіята.

Чэмпіёнам стала карціна "Я ведаю, хто мяне забіў", яна прадстаўленая ў дзевяці намінацыях на "Залатую маліну" (горшы фільм, горшы сцэнар, горшы фільм жахаў, горшы рэжысёр і іншыя).

Карціны "Чак і Лары: Пажарнае вяселле" і "Норбіт" атрымалі па восем намінацый.

У лік намінантаў на прэмію "горшы фільм года" таксама патрапіла карціна "Bratz", прысвечаная чатыром сяброўкам — студэнткам каледжа, і карціна "Дзяжурны тата ў лагеры", у якой граў К'юба Гудынг-малодшы.

Нагадаю, што намінантаў на прэмію "Залатая маліна" па традыцыі абвяшчаюць напярэдадні афіцыйнага падання прэтэндэнтаў на прэмію амерыканскай кінаакадэміі "Оскар".

Фота: chundra.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі