Ліндсі Лохан з'явіцца ў кампутарнай гульні для дзяўчын-падлеткаў

Фанаты Алісіі Сільверстоўн, Ліндсі Лохан і Молі Рынгвальд неўзабаве атрымаюць магчымасць набыць кампутарныя гульні паводле сюжэтаў фільмаў «Бесталковы» («Clueless»), «Паскудныя дзяўчаты» («Mean Girls») і «Мілка ў ружовым» («Pretty In Pink»). Як паведамляе InterMedia, галівудская студыя Paramount Pictures заключыла дамову з вытворцам кампутарных гульняў Legacy Interactive аб тым, каб перанесці персанажаў гэтых трох фільмаў у фармат гульнявой прыстаўкі і PC.

Карціны былі вылучаныя студыяй з такім разлікам, каб заваяваць параўнальна новую для гульнявой індустрыі аўдыторыю – дзяўчынак-падлеткаў ад 10 да 16 гадоў, паведамляе Daily Variety.

Пасля адаптацыі гэтых фільмаў у фармат відэагульняў студыя «плануе заняцца больш сур'ёзнымі і дарагімі праектамі».

Фота: pro-star.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі