Ліса стрэліла ў паляўнічага з ружжа
Незвычайны выпадак здарыўся 8 студзеня ў лясным масіве ля вёскі Старыя Паддубы Шчучынскага раёна. Ліса параніла паляўнічага, выстрэліўшы з яго ж ружжа. Як распавядае сам пацярпелы, 40-гадовы мясцовы жыхар, падчас палявання ён падстрэліў лісу з двухствольнага ружжа. Дабіць вырашыў прыкладам, для чаго прыціснуў жывёлу да зямлі. Супраціўляючыся, ліса закранула лапамі спускавы кручок — паляўнічы атрымаў скразное раненне сцягна.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Шчучынскага раёна, піша БелаПАН.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Шчучынскага раёна, піша БелаПАН.