Ліст Адама Міцкевіча прадалі з аўкцыёна за 22 тысячы еўра
Ліст Адама Міцкевіча сябру прададзены за больш чым 22 тысячы еўра на аўкцыёне ў Кракаве. Стартавы кошт унікальнага рукапісу быў у пяць разоў меншы, перадае БЕЛТА.
Ліст вядомага беларускага і польскага паэта купіў 53-гадовы прадпрымальнік з цэнтральнай Польшчы. Ён распавёў, што гатовы "пазычаць" ліст музеям або бібліятэкам для выстаў, прысвечаных Адаму Міцкевічу.
На думку спецыялістаў, прададзены на аўкцыёне ліст быў напісаны Міцкевічам у 1840-1844 гадах. Паэт пісаў яго на французскай мове свайму парыжскаму сябру, вядомаму гісторыку і публіцысту Жулю Мішле.
У лісце Адам Міцкевіч піша пра літаратуру, лекцыі ў Калеж дэ Франс, скардзіцца таксама на здароўе.